У аўторак на поўдні Беларусі будзе да 20 градусаў цяпла
- 10.03.2025, 15:29

Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры.
Раніцай і ўдзень 11 сакавіка амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы (уначы пераважна па паўднёвым захадзе), месцамі магчымыя навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры ўдзень на паўднёвым усходзе краіны, парывы будуць дасягаць 15-18 м/с.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (на поўдні - да +11, у Менску - ад +4 да +6), у дзённыя гадзіны - ад +11 на поўначы да +20 на поўдні (у сталіцы - 14-16 цяпла).
У сераду амаль ва ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы. У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд. Уначы будзе ад 0 да +7 (на Гомельшчыне - да +9), удзень - ад +10 да +17 (месцамі - 6-9 цяпла).
У чацвер таксама пройдуць ападкі (уначы - дождж з мокрым снегам), магчымы навальніцы. У начныя гадзіны чакаецца ад -3 на поўначы да +7 на Берасцейшчыне, у дзённыя гадзіны - ад +12 на паўночным захадзе да +20 на Гомельшчыне.