10 сакавiка 2025, панядзелак, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт распавёў, чым Еўропа можа ўзмацніць Украіну

2
Эксперт распавёў, чым Еўропа можа ўзмацніць Украіну

«Эфект ад такой ініцыятывы будзе большым, чым увядзенне 10 тысяч натаўскіх спецназаўцаў».

Еўрапейскія палітыкі і былыя вайскоўцы выступілі з прапановай размясціць над заходняй часткай Украіны 120 знішчальнікаў, якія б абаранялі гэтыя тэрыторыі ад абстрэлаў краіны-агрэсаркі Расеі пасля магчымага ўстанаўлення замірэння.

Прадугледжваецца, што над Украінай будзе заставацца 200-кіламетровая зона, да якой замежныя самалёты набліжацца не будуць. Аднак нават нягледзячы на гэта такая ініцыятыва можа значна ўзмацніць Украіну. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў авіяцыйны эксперт, былы інжынер па выпрабаваннях «Канструктарскага бюро Антонаў» Канстанцін Крывалап.

«Цяпер Украіна сутыкаецца з нападамі крылатымі ракетамі і дронамі-камікадзэ (Shahed). Нашы сілы СПА - мабільныя агнявыя групы, сістэмы супрацьпаветранай абароны малога і сярэдняга радыусу дзеяння, якія засяроджаныя там бліжэй да лініі баявога судакранання - размешчаныя па ўсёй тэрыторыі краіны. Калі ўся тэрыторыя Украіны, за выключэннем 200-кіламетровай зоны, будзе абароненая сіламі нашых партнёраў, гэта дазволіць сканцэнтраваць украінскія сістэмы СПА менавіта ў гэтай зоне», - растлумачыў ён.

Такім чынам шчыльнасць украінскай супрацьпаветранай абароны значна павысіцца. Крывалап адзначае, што менавіта высокая канцэнтрацыя сродкаў супрацьпаветранай абароны дазваляе хутка выяўляць умоўна балістычную ракету. Прыкладам гэтага з'яўляецца «Жалезны купал» Ізраіля, які абараняе тэрыторыю памерам прыкладна як Кіеўская вобласць.

«Калі ва Украіне будзе дастатковая шчыльнасць СПА, якая дазволіць хутка апрацоўваць звесткі аб паветраных цэлях і знішчаць іх, сітуацыя значна зменіцца. Спецыялісты падлічылі, што эфект ад такой ініцыятывы будзе нават большы, чым увядзенне 10 тысяч натаўскіх спецназаўцаў. Уплыў прыцягнення авіяцыі можа быць значна больш эфектыўным», - адзначыў авіяэксперт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках