Зяленскі прыляцеў у Савудаўскую Арабію
4- 10.03.2025, 19:05
- 2,478

Прэзідэнт Украіны правядзе перамовы з наследным прынцам Мухамедам бэн Сальманам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Джыду на перамовы з наследным прынцам Савудаўскай Арабіі Мухамедам бэн Сальманам, паведамляе The Guardian.
У аўторак, 11 сакавіка, у Савудаўскай Арабіі пройдзе першая афіцыйная сустрэча прадстаўнікоў Кіева і Вашынгтона пасля сваркі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Зяленскага ў Белым доме 28 лютага.