Украінскія мігранты папоўнілі бюджэт Польшчы на $4 млрд
3- 10.03.2025, 20:52
- 2,030

У Польшчы жыве два мільёны ўкраінцаў.
Мігранты з Украіны ў 2024 годзе спрыялі павелічэнню паступленняў у польскі бюджэт на 15,1 млрд злотых (блізу 4 млрд даляраў). Пра гэта паведамляе Bankier.pl са спасылкай на звесткі Банка эканомікі Польшчы (BGK).
Паводле ацэнак экспертаў банка, украінскія мігранты значна перавысілі памер атрыманай сацыяльнай дапамогі ў Польшчы. Так, на кожны 1 злоты, атрыманы ўкраінцамі паводле праграмы Сям'я 800 плюс, яны заплацілі блізу 5,4 злотых падаткаў у дзяржбюджэт.
На стан 2024 года ў Польшчы жыве больш за 2 мільёны ўкраінцаў, з якіх блізу мільёна прыбылі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе.
Як паведамлялася, колькасць прыватных прадпрымальнікаў з Украіны, зарэгістраваных у Польшчы, за год – у 2023 годзе ў адносінах да 2022 года – вырасла больш чым на 67%. Пры гэтым кожны дзясяты адкрыты ў Польшчы ФЛП быў украінскім.