11 сакавiка 2025, aўторак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы пагаварыў з Келагам перад сустрэчай Украіны і ЗША

Кіраўнік МЗС Польшчы пагаварыў з Келагам перад сустрэчай Украіны і ЗША
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ

Таксама Радаслаў Сікорскі абмеркаваў ход размовы з кіраўніком МЗС Украіны.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў панядзелак, 10 сакавіка, пагутарыў праз тэлефон са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША ў пытаннях Расеі і Украіны Кітам Келагам.

Пра гэта агенцтву PAP паведаміў прадстаўнік польскага МЗС Павел Уронскі.

Паводле словаў Уронскага, Сікорскі і Келаг пагадзіліся, што мір ва Украіне, на дасягненне якога накіраваныя перамовы, павінен быць справядлівым.

Прадстаўнік МЗС Польшчы адзначыў, што не можа даць больш інфармацыі пра змест размовы Сікорскага з Келагам.

У той самы час ён паведаміў, што адразу пасля гэтага кіраўнік польскай дыпламатыі абмеркаваў ход размовы з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам.

Нагадаем, 11 сакавіка ў саудаўскім горадзе Джыда павінны адбыцца перамовы паміж прадстаўнікамі Украіны і ЗША – першыя пасля сваркі паміж прэзідэнтамі абедзвюх краінаў у Белым доме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках