У Літве назвалі найлепшы за 35 гадоў урад
- 10.03.2025, 21:25
- 1,522

Апытанне.
11 сакавіка Літва адзначыць 35-годдзе аднаўлення незалежнасці. Гэта не толькі дзень, у які адбудзецца нямала мерапрыемстваў, але і нагода ацаніць дасягненні мінулых гадоў, піша Delfi.
Апытанне эліты Літвы на замову партала правёў часопіс Reitingai з 27 снежня 2024 года да 27 студзеня 2025 года. У апытанні ўдзельнічалі 1142 чалавекі.
Лепш за ўсё рэспандэнты ацанілі 18-ы ўрад, які ўзначаліла Інгрыда Шыманітэ (199 з 1142). На другім месцы 12-ы ўрад Альгірдаса-Мікаласа Бразаўскаса (174 з 1142), на трэцім – 15-ы ўрад Андруса Кубілюса (138 з 1142).
Ніяк не ацанілі 7-ы ўрад Міндоўга Сінкявічуса і 2-га Альбертаса Шыменаса.
Больш за палову ўдзельнікаў апытання сказалі, што больш за іншых прэзідэнтаў для прагрэсу Літвы зрабіў Валдас Адамкус (638 з 1142), на другім месцы Даля Грыбаўскайтэ (321 з 1142), на трэцім Бразаўскас (97).