УСУ падбілі расейскую САУ «Тульпан», БМП і танк расейцаў у Харкаўскай вобласці
1- 10.03.2025, 21:43
- 1,138

Відэа.
Украінскія байцы нанеслі сур'ёзныя страты ворагу на ўсходнім кірунку. З дапамогай FPV-дронаў УСУ знішчылі некалькі адзінак тэхнікі расейскіх акупантаў і падбілі САУ 2С4 «Тульпан».
Пра гэта паведамляе Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў (АСГВ) «Хорціца».
У Харкаўскай вобласці выконваць баявыя задачы прадаўжае 429 асобны полк беспілотных сістэмаў «Ахілес». Ягоныя байцы ў раёнах Купянска і Двурэчнай нанеслі прыцэльныя ўдары па тэхніцы расейскіх акупантаў.
«Баявыя экіпажы FPV-дронаў знішчылі БМП, танк, багі. Падбітыя САУ 2С4 “Тульпан”, дзве БМП і танк. Два акупанты ліквідаваныя, яшчэ 2 – параненыя», – паведамілі ў АСГВ «Хорціца».
Майстэрскую працу ў знішчэнні расейскай тэхнікі байцы палка «Ахілес» прадэманстравалі на відэа.
«Украінскія абаронцы трымаюць абарону, наносяць захопнікам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, знішчаючы пераўзыходныя сілы ворага, які спрабуе рэалізаваць сваю колькасную перавагу і развіваць наступ», – дадалі ў групоўцы войскаў.
УСУ чыняць усе захады для недапушчэння пагаршэння тактычнага становішча ў Харкаўскай вобласці.