12 сакавiка 2025, Серада, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДК паскардзіўся Лукашэнку на свежы хлеб у беларускіх крамах

15
КДК паскардзіўся Лукашэнку на свежы хлеб у беларускіх крамах

Дакумент мае грыф "Для службовага карыстання".

Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) паскардзіўся Аляксандру Лукашэнку на буйныя гандлёвыя сеткі, якія арганізуюць уласную вытворчасць хлеба і хлебабулачных вырабаў і маюць на раздробным рынку ўсё больш сур'ёзную канкурэнцыю дзяржаўным хлебазаводам. Гэта вынікае з ліста старшыні КДК Васіля Герасімава, накіраванага Лукашэнку 20 студзеня 2025 года. Дакумент мае грыф "Для службовага карыстання", яго копію апублікаваў "Позірк".

Герасімаў звяртае ўвагу ў лісце, што ў 2024 годзе "працягвалася змяншэнне аб'ёмаў выпуску хлебапрадукцыі дзяржаўнымі хлебазаводамі, звязанае з павышэннем узроўню канкурэнцыі ў пякарнай галіне за кошт пашырэння сеткі прыватных вытворцаў, у тым ліку буйных сеткавых гандлёвых арганізацый".

Спасылаючыся на звесткі Белстата, кіраўнік КДК паведамляе, што летась у краіне "выраблена 233,4 тыс. тон хлеба і хлебабулачных вырабаў, што на 4,5% менш за ўзровень 2023 года". "Пры гэтым, паводле аператыўнай інфармацыі, у 2024 годзе 30 адсоткаў хлебабулачных вырабаў выраблена непасрэдна аб'ектамі гандлю", - падкрэсліваецца ў дакуменце.

"Нягледзячы на накіраваныя ў пачатку мінулага года прапановы камітэта аб стварэнню роўных умоў для вытворцаў хлеба і хлебабулачных вырабаў і гандлёвых сетак, урадам дзейсныя меры аб змяненні сітуацыі не прынятыя", - заяўляе Герасімаў.

Паводле ягоных слоў, ураду і "зацікаўленым дзяржорганам" неабходна "з улікам практыкі краін ЕАЭС" "актуалізаваць патрабаванні і ўстанавіць нормы абавязковага дэкларавання адпаведнасці хлеба і хлебабулачных вырабаў пры іх раздробнай рэалізацыі". Такому дэклараванню павінна падлягаць прадукцыя, вырабленая "як хлебазаводамі, так і аб'ектамі гандлю".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках