З Беларусі ў Літву па Віліі прыплыў крыж
6- 11.03.2025, 9:27
- 9,466

Яго выцягнулі гакам.
Літоўскія памежнікі вылавілі ў рацэ крыж, адпраўлены ў плаванне кантрабандыстамі з беларускага боку, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы. Крыж з чатырма грузамі на канцах плыў па Віліі.
Увечары 9 сакавіка літоўскія памежнікі заўважылі «падазроны крыжападобны аб'ект, які несла плынь ракі Нерыс». Яго выцягнулі гакам. На канцах «крыжа» былі пакункі з цыгарэтамі.
Мяжа Літвы і Беларусі праходзіць па рацэ Віліі (па-літоўску Нерыс) на працягу шасці кіламетраў.
Усяго па рацэ на "крыжы" плылі 960 пачкаў Minsk Capital QS з беларускімі акцызамі. Літоўцы ацанілі груз больш як 4,3 тысячы еўраў.
Да "крыжа" былі прымацаваныя GPS-трэкер з сім-картай і бесправадны дзвярны званок.
