«Патрэбныя зубы»: азоўцы ўзялі ў палон акупанта з Чувашыі
10- 11.03.2025, 9:40
- 8,700

Ён паскардзіўся на расейскіх камандзіраў.
У палон украінскага "Азова" трапіў расейскі захопнік з Чувашыі, які пайшоў на вайну супраць Украіны дзеля грошай.
На апублікаваным у Telegram-канале "Мікалаеўскі Ванёк" допыце Сяргей Красноў расказвае, што хацеў зарабіць і "паставіць сабе зубы". Са слоў захопніка, яму абяцалі службу зваршчыка ў рамонтным батальёне, аднак потым зрабілі штурмавіком.
Падчас бою ўкраінскія абаронцы з дапамогай дронаў загналі шасцярых акупантаў у сутарэнне. Выжыў толькі Красноў, ён адзіны і здаўся ў палон. Акупант кляне расейскіх камандзіраў за тое, што яны адпраўляюць у бой “хворых людзей”:
“Як камандзіраў ацэньваць? Глухіх у бой кідаюць. Аўтамат табе [даюць] і ідзі. Што рабіць? Куды ісці? Засунулі цябе, ідзі як мяса”.