Стала вядома, хто напраўду атакаваў сацсетку Х
- 11.03.2025, 9:47
- 13,686

Гэта не тыя, пра каго казаў Маск.
Учора ў сярэдзіне дня шматлікія карыстальнікі сацсеткі Х мелі праблемы з аўтарызацыяй, адпраўкай паведамленняў і з абнаўленнем стужкі навін.
Першапачаткова Ілан Маск заявіў, што за атакай стаіць нейкая дзяржава ці буйная арганізацыя, аднак ужо ў вячэрнім інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу заявіў, нібыта ўсе дарогі вядуць ва Украіну, паведамляе «Дыялог.UA».
Маск зрабіў такую выснову, бо нібыта ўсе IP-адрасы ўкраінскія. Аднак у той жа дзень адказнасць за кібератаку ўзяў на сябе хакерская група Dark Storm Team.

Экспэрты кажуць, што гэтая група мае самыя прамыя дачыненні да расейскай групы KillNet.
Dark Storm Team узнікла ўсяго два гады таму, аднак спецыялізуецца на кібератаках самага высокага ўзроўню.
Гэтая арганізацыя мае яскрава выражаны прапалестынскі фокус, а яе ахвярамі становяцца краіны NАТО, Ізраіль і ўсе тыя дзяржавы, якія падтрымліваюць Ерусалім.
З 2023 года група Dark Storm Team атакавала сайт Мінабароны ААЭ, міжнародны аэрапорт у Лос-Анджэлесе і порт у Хайфе.