Банкрутуе кампанія, якая развівала сетку амерыканскага фастфуду ў Беларусі
3- 11.03.2025, 11:41
- 5,250

З заявай аб банкруцтве ў суд звярнуліся самі ўладальнікі фірмы.
Банкруціцца кампанія «Перфекта Фуд», якая ў Беларусі кіравала амерыканскай сеткай фастфуду Texas Chicken. Гэта вынікае са звестак Адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве, піша «Зеркало».
З заявай аб банкруцтве ў суд звярнуліся самі ўладальнікі фірмы. Высветлілася, што ў яе назапасілася пазык на суму 820,6 тысяч рублёў. А маёмасць ацэньваецца менш як на 45 тысяч рублёў. Гэтага недастаткова, каб кампенсаваць запазычанасць.
З верасня 2024-га кампанія "Перфект Фуд" знаходзіцца ў ліквідацыі. Сёлета 26 лютага суд адкрыў конкурсную вытворчасць. Гэта працэдура эканамічнай неплатаздольнасці. Яе праводзяць для таго, каб задаволіць патрабаванні крэдытораў, абараніць правы завінавачанага, а таксама крэдытораў пры санацыі (аздараўленні). Калі немагчыма правесці санацыю або адсутнічаюць для яе падставы, то запускаецца ліквідацыйная вытворчасць завінавачанага.
Сетка рэстарацый хуткага харчавання Texas Chicken пачала сваю працу ў Беларусі ў траўні 2016 года, адкрыўшы першую ўстанову на Камароўцы ў Менску. З часам новыя пункты з'явіліся на вуліцах Свярдлова, Прытыцкага і праспекце Дзяржынскага, а таксама ў ГЦ Dana Mall. Акрамя Менска, рэстарацыі сеткі працавалі ў Магілёве, Берасці, Бабруйску і на трасе М1 у Койданаўскім раёне. Аднак менш чым праз пяць месяцаў пасля адкрыцця рэстарацыя ў Бабруйску закрылася, пазней спыніла працу і ўстанову ў Берасці.
Раней сеткай валодаў Віктар Саўчук, а з 2020 года яна перайшла ў рукі "Перфект Фуд", якая, у сваю чаргу, належыць кіпрскай Bredcom limited. Гэта вынікае з судовых дакументаў (але з рэестру фірмаў Кіпра такую кампанію нам не ўдалося знайсці).
Texas Chicken была заснавана ў ЗША ў 1952 годзе і зараз налічвае блізу 2 тысяч рэстарацый у 30 краінах. Установа вядома сваёй смажанай курыцай у паніроўцы і фірмовай падліўкай «8 перцаў».