У Мінпрыроды патлумачылі, што не так з паветрам у беларускіх гарадах
4- 11.03.2025, 14:09
- 3,020

У апошнія дні ў ім перавышаная норма пылу.
У апошнія дні беларусы скардзяцца на вялікую колькасць пылу. У Мінпрыроды патлумачылі, што не так з паветрам у шмат якіх беларускіх гарадах. Чыноўнікі скардзяцца на адсутнасць істотных ападкаў у пачатку сакавіка.
“Сухое зацішнае надвор'е прывяло да павелічэння колькасці пылу (цвёрдых часціц) у паветры, - гаворыцца ў паведамленні Мінпрыроды. — Крыніцы паступлення пылу ў паветра носяць як натуральны, так і антрапагенны характар... Таксама немалую ролю ў фармаванні ўзроўню забруджвання паветра ў гарадах краіны адыгрывае перанос дыму ад пажараў у прыродных экасістэмах”.
Рассейванню пылу “перашкаджала наяўнасць тэмпературнай інверсіі”. У выніку ў ніжніх пластах атмасферы назапасіліся "забруджвальныя рэчывы". "Для зніжэння антрапагеннай нагрузкі і рэгулявання выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра буйным прамысловым і аўтатранспартным прадпрыемствам у асобных гарадах накіраваныя папярэджанні аб неспрыяльных метэаралагічных умовах, якія садзейнічаюць назапашванню забруджвальных рэчываў у прыземным слоі паветра", - паведамілі чыноўнікі.