У Беларусі актывізаваліся кляшчы
14- 11.03.2025, 19:08
- 3,988

Аб нападах крывасмокаў беларусы скардзяцца ў сацсетках.
У Беларусі актывізаваліся кляшчы. Аб нападах крывасмокаў беларусы скардзяцца ў сацсетках.
Са слоў адной з карыстальніц TikTok, за 5 хвілін шпацыру ў Менскай вобласці на яе сабаку выявілася ажно 12 кляшчоў.
Сёлета праз анамальна цёплую зіму кляшчы актывізаваліся ўжо ў студзені. Тады ў Магілёве зафіксавалі першага чалавека, які пацярпеў ад укусу кляшча.