Прадстаўнікі ўрада Польшчы пройдуць добраахвотную вайсковую падрыхтоўку
- 11.03.2025, 19:10
- 1,058

Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр краіны.
Чальцы Кабінета міністраў Польшчы пройдуць добраахвотную вайсковую падрыхтоўку.
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у X.
Ён таксама дадаў, што такую ініцыятыву прынялі «з поўным разуменнем».
«Я толькі што паведаміў міністрам, што чальцы ўрада і іх службовыя асобы таксама пройдуць навучанне. Добраахвотна. Гэта было ўспрынята з поўным разуменнем», - напісаў Туск.
Раней Туск заяўляў, што Польшча павінна мець разам з рэзервістамі паўмільённае войска, каб адэкватна рэагаваць на магчымыя пагрозы вайны.
11 сакавіка Туск заклікаў украінцаў і амерыканцаў «не ўпусціць гэты шанец у каментары перамоў паміж Украінай і ЗША ў горадзе Джыдзе ў Савудаўскай Арабіі.