Перамовы Украіны і ЗША ў Савудаўскай Арабіі: СМІ даведаліся, як ідзе працэс
3- 11.03.2025, 19:24
- 6,990

Прадстаўнікі краін вядуць размову ўжо больш за пяць гадзін.
У Савудаўскай Арабіі сёння ўжо некалькі гадзін працягваюцца перамовы дэлегацыі Украіны і ЗША. Прадстаўнікі краін вядуць размову ўжо больш за пяць гадзін.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Як заяўляюць СМІ, паводле інфармацыі неназванага ўкраінскага чыноўніка, перамовы аб магчымым частковым замірэнні паміж Кіевам і Масквой, якія вядуцца паміж Злучанымі Штатамі і Украінай, праходзяць добра.
«Перамовы праходзяць добра, абмеркаваныя многія пытанні», - сказаў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік.