Расейцы забілі і расчлянілі зубра ў запаведніку Асканія-Нова на Херсоншчыне
18- 11.03.2025, 21:14
- 10,000

Жывёла занесеная ў Чырвоную кнігу.
У сацсетцы апублікавалі фота і відэа, на якіх расейскія вайскоўцы паказваюць забітага і рассечанага зубра.
Расейскія захопнікі нясуць смерць не толькі людзям, але і ўсяму жывому навокал. На адным з відэа, знятых у Асканіі-Нова на часова акупаванай тэрыторыі Херсоншчыны, відаць, што сярод ахвяраў іхніх дзеянняў, верагодна, чырванакніжны зубр – адзін з апошніх прадстаўнікоў віду, якіх у свеце засталося блізу 400 асобінаў, інфармуе Цензор.НЕТ
