Колькі каштавала самая дарагая кватэра Менска ў лютым?
1- 11.03.2025, 21:20
- 3,628

Яна размешчаная ў элітным жылым комплексе Depo.
Самая дарагая кватэра, прададзеная ў Менску ў лютым 2025 года, абышлася пакупніку на $493 тысячы, піша Realt.by.
Кватэра размешчаная ў элітным жылым комплексе Depo на вуліцы Кісялёва, 6б.
Плошча чатырохпакаёвай кватэры на пятым паверсе складае 120 квадратных метраў. Вышыня столяў – больш за тры метры. Усяго ў доме знаходзіцца 21 кватэра.
ЖК будуецца ў раёне плошчы Перамогі. Ён узводзіцца на месцы, дзе ў XIX стагоддзі знаходзіўся конны рынак, а ў XX стагоддзі – трамвайнае дэпо, пазней пераўтворанае ў тралейбуснае.
Нагадаем, што ў студзені самую дарагую кватэру ў Менску прадалі за $425 тысячаў.