12 сакавiка 2025, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пагадзілася ўвесці рэжым спынення агню на 30 дзён

26
Украіна пагадзілася ўвесці рэжым спынення агню на 30 дзён

ЗША адновяць ваенную дапамогу Украіне.

Украіна прымае прапанову ЗША спыніць агонь на 30 дзён з магчымасцю падаўжэння, калі на такі ж крок пагодзіцца Расея, паведаміў Кіеў.

«Украіна выказала гатоўнасць прыняць прапанову ЗША ў неадкладным увядзенні часовага, 30-дзённага рэжыму спынення агню, які можа быць прадоўжаны з узаемнай згоды бакоў, пры прыняцці і адначасовым выкананні Расейскай Федэрацыяй», – напісаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паводле вынікаў перамоваў.

Паводле ягоных словаў, ЗША скасуюць паўзу ў вылучэнні выведных звестак і адновяць ваенную дапамогу Украіне.

У Белым доме, у сваю чаргу, заявілі, што сустрэча дэлегацый дзвюх дзяржаваў прайшла прадуктыўна, а амерыканскі бок «атрымаў пазітыўныя навіны».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках