12 сакавiка 2025, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Украіна дамовіліся паскорыць пагадненне аб карысных выкапнях

ЗША і Украіна дамовіліся паскорыць пагадненне аб карысных выкапнях

Вашынгтон, у сваю чаргу, адновіць дапамогу Кіеву і абмен выведнымі звесткамі.

Дэлегацыі Украіны і ЗША дамовіліся як мага хутчэй заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы карысных выкапняў. Пра гэта паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны паводле вынікаў перамоваў у Саудаўскай Аравіі.

Акрамя таго, Злучаныя Штаты неадкладна аднаўляюць дапамогу Украіне, у тым ліку скасоўваюць паўзу ў абмене выведнымі звесткамі. Адпаведная пастанова замацаваная ў супольнай заяве паводле вынікаў сустрэчы дэлегацый у Джыдзе.

Перамовы, якія адбыліся 11 сакавіка, былі прысвечаныя пытанням заканчэння вайны Расеі супраць Украіны, а таксама далейшым стасункам Кіева і Вашынгтона.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках