12 сакавiка 2025, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША неадкладна аднаўляюць дапамогу Украіне

46
ЗША неадкладна аднаўляюць дапамогу Украіне

Кіеў пагадзіўся на 30-дзённае спыненне агню.

Украіна і ЗША апублікавалі супольную заяву паводле вынікаў перамоваў у Джыдзе ў аўторак, 11 сакавіка. Украіна выказала гатоўнасць прыняць прапанову ЗША пра неадкладнае ўвядзенне часовага, 30-дзённага рэжыму спынення агню.

Пра гэта паведамілі ў Офісе прэзідэнта Украіны.

Злучаныя Штаты неадкладна скасоўваюць паўзу ў абмене выведнымі звесткамі і аднаўляюць дапамогу Украіне ў сферы бяспекі.

Charter97.org публікуе поўны тэкст заявы.

Сёння ў Джыдзе ў Саудаўскай Аравіі пры ветлівай гасціннасці спадчыннага прынца Мухамада бін Салмана Злучаныя Штаты і Украіна зрабілі важныя крокі на шляху да аднаўлення надзейнага міру ва Украіне.

Прадстаўнікі абедзвюх краінаў высока ацанілі адвагу ўкраінскага народа, які абараняе сваю дзяржаву, і пагадзіліся, што цяпер прыйшоў час пачаць працэс устанаўлення доўгага міру.

Украінская дэлегацыя чарговы раз выказала глыбокую падзяку ад імя ўкраінскага народа прэзідэнту Трампу, Кангрэсу ЗША і народу Злучаных Штатаў за тое, што яны зрабілі магчымым значны прагрэс на шляху да міру.

Украіна выказала гатоўнасць прыняць прапанову ЗША ў неадкладным увядзенні часовага, 30-дзённага рэжыму спынення агню, які можа быць прадоўжаны з узаемнай згоды бакоў, пры ўмове прыняцця і адначасовага выканання Расейскай Федэрацыяй. Злучаныя Штаты давядуць да ведання Расеі, што ўзаемнасць з боку Расеі з'яўляецца ключом да дасягнення міру.

Злучаныя Штаты неадкладна скасоўваюць паўзу ў абмене выведнымі звесткамі і аднаўляюць дапамогу Украіне ў сферы бяспекі.

Дэлегацыі таксама абмеркавалі важнасць гуманітарных намаганняў як часткі мірнага працэсу, напрыклад падчас згаданага рэжыму спынення агню, уключаючы абмен ваеннапалоннымі, вызваленне ўтрыманых цывільных асобаў і вяртанне прымусова перамешчаных украінскіх дзяцей.

Абедзве дэлегацыі пагадзіліся вызначыць склад сваіх перамоўных групаў і неадкладна пачаць перамовы для дасягнення ўстойлівага міру, які будзе гарантаваць доўгатэрміновую бяспеку Украіны. Злучаныя Штаты абавязаліся абмеркаваць гэтыя канкрэтныя прапановы з прадстаўнікамі Расеі. Украінская дэлегацыя чарговы раз падкрэсліла, што еўрапейскія партнёры павінны быць задзейнічаныя ў мірным працэсе.

Нарэшце прэзідэнты абедзвюх краінаў дамовіліся як мага хутчэй заключыць усёабдымную дамову аб распрацоўцы крытычных мінеральных рэсурсаў Украіны, каб умацаваць эканоміку Украіны і гарантаваць доўгатэрміновы росквіт і бяспеку Украіны.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках