12 сакавiка 2025, Серада, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ямаль стаў самым маладым гульцом у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, які аформіў «гол+пас» у адным матчы.

Ямаль стаў самым маладым гульцом у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, які аформіў «гол+пас» у адным матчы.
ЛАМІН ЯМАЛЬ

17-гадовы нападнік вызначыўся ў матчы з «Бенфікай».

Забіўшы гол і зрабіўшы выніковую перадачу ў матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў з «Бенфікай», крайні нападнік «Барселоны» Ламін Ямаль стаў самым маладым футбалістам у гісторыі турніру, які аформіў «гол+пас» у адной сустрэчы. Пра гэта паведамляе Opta Sports.

Паводле звестак крыніцы, Ямаль патрапіў у браму спаборніка і зрабіў асіст ва ўзросце 17 гадоў і 241 дня, пабіўшы рэкорд былога нападніка «Базеля» Брыля Эмбала, усталяванага ім у 2014 годзе. На той момант швэйцарскаму футбалісту было 17 гадоў і 263 дні.

Матч паміж «Барселонай» і «Бенфікай» праходзіць на стадыёне «Алімпік Льюіс Кампаніс» у Барселоне. На момант выхаду навіны лік у сустрэчы 2:1 на карысць сіне-гранатавых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках