12 сакавiка 2025, Серада, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія лідары вітаюць вынікі перамоў Украіны і ЗША ў Джыдзе

6
Еўрапейскія лідары вітаюць вынікі перамоў Украіны і ЗША ў Джыдзе

Зроблены важны крок да міру.

У Еўропе станоўча адрэагавалі на вынікі перамоў Украіны і ЗША ў Джыдзе 11 сакавіка. Пра гэтую важную сустрэчу ў Савудаўскай Арабіі адгукнуліся лідары еўрапейскіх краін і інстытуцый, піша «Обозреватель».

Так, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Украіна і Злучаныя Штаты на перамовах дабіліся прагрэсу. Палітык павіншаваў з гэтым Кіеў.

«Цяпер мяч відавочна на баку Расеі. Францыя і яе партнёры па-ранейшаму адданыя моцнаму і доўгатэрміноваму міру, падмацаванаму надзейнымі гарантыямі бяспекі для Украіны», - дадаў Макрон.

Вынікі першага раўнда ўкраінска-амерыканскіх перамоў у Савудаўскай Арабіі таксама прывітаў брытанскі прэм'ер-міністр Кір Стармер. Ён адзначыў, што пачатак перамоў старон з'яўляецца «важным прарывам».

«Я цёпла вітаю дамову сёння ў Джыдзе і віншую прэзідэнта Трампа і прэзідэнта Зяленскага з гэтым вялікім прарывам. Гэта важны момант для міру ва Украіне, і цяпер мы ўсе павінны падвоіць нашыя намаганні, каб як мага хутчэй дасягнуць моцнага і бяспечнага міру», – падкрэсліў палітык.

Ад імя Еўракамісіі вынікі сустрэчы вітала яе прэзідэнтка Уршуля фон дэр Ляен.

«Мы вітаем сённяшнія навіны з Джыды, уключаючы прапанову аб пагадненні аб спыненні агню і аднаўленне абмену выведвальнымі звесткамі ЗША і дапамогі ў сферы бяспекі. Гэта пазітыўнае развіццё падзей, якое можа стаць крокам да ўсебаковага, справядлівага і трывалага міру для Украіны. Цяпер мяч на баку Расеі. ЕЗ гатовы ў поўнай меры адыграць сваю ролю», - заявіў ён.

Прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мэлані таксама прывітала вынікі перамоў паміж Злучанымі Штатамі і Украінай.

«Італія цалкам падтрымлівае намаганні Злучаных Штатаў пад кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа, накіраваныя на дасягненне справядлівага міру, які гарантуе доўгатэрміновую бяспеку Украіны. Цяпер пастанова за Расеяй», - гаворыцца ў заяве італьянскага ўрада.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск напісаў, што, «відавочна, амерыканцы і ўкраінцы зрабілі важны крок да міру».

«Еўропа гатовая дапамагчы дасягнуць справядлівага і моцнага міру», - запэўніў ён.

Вынікі перамоў Украіна і ЗША могуць стаць важным паваротным момантам у імкненні Украіны да працяглага міру і бяспекі, заявіла міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербок.

«Нямеччына разам з нашымі партнёрамі будзе падтрымліваць украінскі народ на гэтым шляху. Цяпер справа за Расеяй - спыніць сваю агрэсіўную вайну», - дадала яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках