Трамп заявіў, што Зяленскага зноў чакаюць у Белым доме
4- 2,146

Прэзідэнт ЗША таксама спадзяецца паразмаўляць з Пуціным на гэтым тыдні.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Украіна пагадзілася на 30-дзённае спыненне агню, аднак зараз патрабуецца згода Расеі. Са слоў Трампа, ён мае намер пагаварыць з Уладзімірам Пуціным на гэтым тыдні і спадзяецца, што Масква падтрымае ініцыятыву.
«Украіна пагадзілася на спыненне агню, зараз нам трэба звярнуцца да прэзідэнта Пуціна, каб ён таксама даў згоду», - заявіў амерыканскі лідар.
«Я пагавару з Уладзімірам Пуціным. Для танга патрэбны двое», - дадаў прэзідэнт ЗША. Ён удакладніў, што можа размова адбыцца пазней на гэтым тыдні. Згода Уладзіміра Пуціна на спыненне агню, паводле слоў Дональда Трампа, - гэта «75% шляху» да мірнага ўрэгулявання.
Заява прагучала пасля васьмігадзінных перамоў прадстаўнікоў ЗША і Украіны ў Джыдзе ў Савудаўскай Арабіі. Гэта была першая афіцыйная сустрэча пасля нядаўняй спрэчкі паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам у Белым доме.
На пытанне журналістаў, ці можа Зяленскі вярнуцца ў Белы дом, Трамп адказаў: «Так, абсалютна».
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё ўдакладніў, што Штаты перададуць Расеі прапанову аб спыненні агню і разлічваюць на станоўчы адказ.