12 сакавiка 2025, Серада, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Трамп кідае выклік Пуціну

7
The Telegraph: Трамп кідае выклік Пуціну
Фота: AP

Як мінімум, блеф Крамля можа быць выкрыты.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп кідае выклік расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну, чакаючы, што Крэмль пагодзіцца на спыненне агню ў вайне РФ супраць Украіны.

Пра гэта ў сераду, 12 сакавіка, піша The Telegraph, указваючы, што Трамп у найбліжэйшыя дні патэлефануе Пуціну і скажа, што "для танга патрэбны двое" і прапануе яму пагадзіцца за 30-дзённае спыненне агню. Гэта можа стаць першай паўзай у баявых дзеяннях з таго моманту, як Расея пачала поўнамаштабнае вайсковае ўварванне ва Украіну, адзначаецца ў публікацыі.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё пасля перамоў з Украінай 11 сакавіка ў Джыдзе (Савудаўская Арабія) заявіў, што цяпер "мяч на баку Расеі". І, калі Масква скажа "не" прапанове аб спыненні агню, то тады "мы, на жаль, даведаемся, што з'яўляецца перашкодай для міру", падкрэсліў ён.

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, што падчас сустрэчы амерыканскай і ўкраінскай дэлегацый у Савудаўскай Арабіі "была прапанова ад ЗША зрабіць першы крок адразу далей і на 30 дзён паспрабаваць устанавіць поўнае спыненне агню, не толькі ў дачыненні да ракет, дронаў і бомбаў, не толькі ў Чорным моры, а таксама па ўсёй лініі фронту".

Амерыканскі лідар Дональд Трамп выказаў надзею, што расейцы пагодзяцца на рэжым спынення агню і заявіў, што запросіць Зяленскага ў Белы дом.

“Я думаю, ёсць вялікая розніца паміж апошнім візітам (Зяленскага, - рэд.) у Авальны кабінет, гэта поўнае спыненне агню, на якое пагадзілася Украіна, і спадзяюся, Расея пагодзіцца таксама”, - заявіў Трамп.

Са слоў украінскага чыноўніка, імя якога The Telegraph не раскрывае, прапанаванае спыненне агню было "частковае" закліканеа выкрыць блеф Пуціна наконт яго гатоўнасці да прасоўвання мірных перамоў.

"Паглядзім, што адбудзецца, але я даю менш за 50% імавернасці таго, што яны [Расея] пагодзяцца", — сказаў суразмоўца выданню.

У той жа час крыніцы ў заходняй выведцы папярэдзілі, што Пуцін не хоча адмаўляцца ад сваіх максімалісцкіх мэт у вайне РФ супраць Украіны.

У аўторак, 11 сакавіка ўкраінская і амерыканская дэлегацыі правялі перамовы ў Джыдзе, Савудаўская Арабія. Сустрэча доўжылася больш за восем гадзін. Па выніках перамоў бакі заявілі, што Украіна гатовая прыняць прапанову ЗША аб неадкладным увядзенні 30-дзённага рэжыму спынення агню, а ЗША неадкладна касуюць паўзу ў абмене выведвальнымі звесткамі і аднаўляюць дапамогу Украіне ў сферы бяспекі.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая прыняць прапанову ЗША і спыненне агню надыдзе, калі на гэта пагодзіцца Расея.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках