Лукашэнка ляціць да Пуціна
24- 12.03.2025, 12:49
- 9,898

Ужо заўтра.
Лукашэнка ляціць з афіцыйным візітам у Расейскую Федэрацыю. Перамовы з Пуціным пройдуць 13 сакавіка ў Крамлі.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, спачатку перамовы пройдуць у фармаце "сам-насам", а затым у пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый.
Стораны абмяркуюць: супрацоўніцтва Беларусі і Расеі, супольную работу ў інтэграцыйных фарматах, пытанні міжнароднай сітуацыі.
У праграме візіту таксама - "шэраг іншых мерапрыемстваў".