Яшчэ два раёны Беларусі ўвялі абмежаванні на продаж алкаголю
5- 12.03.2025, 17:47
- 4,052

Дзе і калі абмяжуюць гандаль спіртным.
У яшчэ двух раёнах Магілёўскай вобласці мясцовыя ўлады вызначыліся з «днямі цвярозасці» на 2025 год. Адпаведныя дакументы апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Алкаголь не будуць прадаваць у крамах на тэрыторыі Шклоўскага раёна з 00.00 да 24.00 24 і 31 траўня, 13 чэрвеня і 1 верасня.
Абмяжуюць гандаль спіртным на тэрыторыі Кіраўскага раёна з 00.00 да 24.00 15 траўня, 1 і 14 чэрвеня, 1 верасня, 14 і 21 кастрычніка.
Традыцыйна частка абмежаванняў звязаная са школьнымі званкамі, выпускнымі вечарамі і Днём ведаў.
Аналагічныя пастановы аб абмежаванні продажу алкаголю прынялі ў Магілёўскім гарвыканкаме і Горацкім райвыканкаме.