12 сакавiка 2025, Серада, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія і Нідэрланды падпісалі дэкларацыю аб стратэгічным партнёрстве

Арменія і Нідэрланды падпісалі дэкларацыю аб стратэгічным партнёрстве
Арарат Мірзаян Каспар і Вельдкамп

Нідэрланды нячаста падпісваюць такія дакументы.

Кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян і міністр замежных спраў Нідэрландаў Каспар Вельдкамп падпісалі ў Ерэване дэкларацыю аб стратэгічным партнёрстве паміж дзвюма краінамі, паведамляе агенцтва «Арменпрэс».

Мірзаян падкрэсліў, што падпісанне гэтага дакумента ўзнімае дачыненні паміж краінамі на новы ўзровень, што будзе садзейнічаць шматбаковаму супрацоўніцтву.

«Гэта не проста чарговы візіт на шляху развіцця нашых стасункаў. Сёння мы ўступаем у новы этап партнёрства, які мы зафіксавалі зусім нядаўна падпісаннем дэкларацыі аб стратэгічным партнёрстве паміж Арменіяй і Каралеўствам Нідэрланды. Гэта новая вяха, як сімвалічная, так і з узаемнымі абавязкамі, таму я віншую ўсіх нас з дасягненнем гэтага ўзроўню», - сказаў Мірзаян.

«Нідэрланды нячаста падпісваюць такія дакументы. Гэта рэдкая падзея. Гэта паказвае нашу адданасць Арменіі. Гэта шмат кажа пра нашыя сувязі», - падкрэсліў Велдкамп.

У рамках візіту кіраўніка МЗС у Ерэване адкрываецца пасольства Нідэрландаў.

Нагадаем, што 14 студзеня гэтага года Арменія і ЗША падпісалі хартыю аб стратэгічным партнёрстве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках