УСУ працягваюць весці баі ў Курскай вобласці
- 12.03.2025, 18:47
- 5,548

Украінцы адцягваюць свае падраздзяленні бліжэй да мяжы.
Украінскія войскі істотна адыходзяць у Курскай вобласці Расеі, прынамсі, у раёне Суджы, але цалкам не выходзяць з Курскай вобласці. Падраздзяленні, з якімі размаўляла «Украінская праўда», адцягваюцца на пазіцыі, размешчаныя па расейскі бок мяжы.
Частка ўкраінскіх падраздзяленняў, прынамсі, дэсантна-штурмавых войск, застаецца на тэрыторыі Куршчыны і адцягваецца бліжэй да расейска-ўкраінскай мяжы. Але не выходзіць за яе.
На 12 гадзін 12 сакавіка, як адзначаюць суразмоўцы УП, украінскія вайскоўцы ўсё яшчэ знаходзіліся ў Суджы. На 16 гадзін няма пацвярджэння поўнага выхаду ўкраінскіх войск з Суджы.
Таксама на 12 сакавіка ўкраінская групоўка на Куршчыне не знаходзіцца ў аблозе, але сітуацыя даволі хісткая, бо шмат залежыць ад магчымасці ўтрымаць дарогу, па якой можа рухацца асабовы склад.