13 сакавiка 2025, Чацвер, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пакістане вызвалілі ўсіх пасажыраў захопленага цягніка

1
У Пакістане вызвалілі ўсіх пасажыраў захопленага цягніка

Больш за 50 нападнікаў забітыя.

У Пакістане вызвалілі ўсіх закладнікаў з захопленага цягніка, больш за 50 нападнікаў забітыя, паведамляе AP са спасылкай на ўлады краіны.

Як расказалі ў сілах бяспекі Пакістана, агулам установа выратавала 300 чалавек, але колькасць ахвяраў яна не раскрыла. Галоўны міністр правінцыі Белуджыстан Сарфраз Бугці заявіў, што падзеліцца дэталямі здарэння пазней.

«Войска вызвалення Белуджыстана» захапіла пасажырскі цягнік 11 сакавіка. У дзевяці вагонах Jaffar Express знаходзілася блізу 400 чалавек. Перад штурмам сепаратысты ўзарвалі чыгуначныя пуці і адкрылі агонь па лакаматыве, параніўшы машыніста. Цягнік спыніўся ў аддаленым горным раёне, недалёка ад афгана-іранскай мяжы.

На наступны дзень сілы бяспекі Пакістана вызвалілі сама меней 155 чалавек. З іх 17 былі параненыя, іх даставілі ў найбліжэйшую лякарню. Акрамя таго, сілавікі забілі 27 баевікоў. Паводле звестак Geo TV, некаторыя з сепаратыстаў, апранутыя ў камізэлькі смяротнікаў, выкарыстоўвалі пасажыраў у якасці жывога шчыта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках