13 сакавiка 2025, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку наступілі на балючы мазоль

10
Лукашэнку наступілі на балючы мазоль

Самы час згадаць мэм «Вось тут крыўдна стала».

- Еўропа на перамовах аб мітры ва Украіне можа быць прадстаўленая ў фармаце «прынясі-падай», - заявіў у каментары беларускай прапагандзе Міхаіл Ануфрыенка, ураджэнец Украіны, які перакінуўся на бок расейцаў і пазіцыянуе сябе ў якасці «ваенна-палітычнага аглядальніка».

Каб ацаніць узровень «экспэрта», прапануем яшчэ адну цытату:

«Фактычна адбываецца агароджванне Еўразвязу заслонай ад усяго астатняга свету. Там жывуць людзі, якія ў сваіх еўрах атрымліваюць вялікія заробкі, але толькі таму, што кошт усяго - ад энэрганосьбітаў да туалетнай паперы - таксама вялікі.

Турыстам туды ездзіць цяжка, бо там вельмі высокія кошты для ўсяго астатняга свету. Прычым пры сучасных сістэмах сувязі ўжо, здаецца, і не трэба ездзіць — можна паглядзець на Луўр у інтэрнэце. А марнаваць казачныя грошы, каб прыехаць туды, дзе кубак кавы будзе каштаваць 10 еўраў... Прабачыце».

Складана сказаць, як даўно «экспэрт» бываў у краінах ЕЗ, каб рабіць такія арыгінальныя высновы аб стане еўрапейскага турызму. Але мы вернемся да першай фразы, якой каментатар вольна ці мімаволі наступіў на балючы мазоль беларускага правадыра.

На думку «экспэрта», фармат «прынясі-падай» для еўрапейскіх краін «можа быць жэстам добрай волі Трампа, каб не прыніжаць кіраўнікоў Нямеччыны або Францыі»:

- Маўляў, пасядзіце тут, можаце зрабіць гучныя заявы, нешта сказаць. Вызначаць яны ўсё адно нічога не будуць. Ужо зараз мы бачым, што адбываецца.

Мы ж памятаем, з якой помпай і пафасам прапаганда выдала цэлы фільм, прысвечаны дзесяцігоддзю саміту нармандскай чацвёркі ў Менску і «гістарычнай ролі» беларускага дыктара ў той гісторыі.

Уся соль у тым, што напраўду у 2015-м роля Лукашэнкі якраз і звялася да фармату «прынясі-падай». Ён і сам прызнаваў, што яго дасведчанасць аб перамовах у той вечар зводзілася да колькасці вёдраў выпітай кавы.

Праз дзесяць гадоў, мяркуючы з усяго, яму мала свеціць не тое, што прыстаўное крэсьліца ля стала перамоўшчыкаў, але і нават банальная роля «прынясі-падай».

Так, усялякае можа быць, улічваючы тое, як Дональд Трамп змяніў наша агульнае ўяўленне пра свет. Але пакуль што менавіта Лукашэнку, а не Еўропе пры словах пра незайздросную ролю варта згадаць вядомы мэм «Вось тут крыўдна стала».

Арцём Сініцын, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках