13 сакавiка 2025, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Адзін «Рубікон» Пуціна не выратуе

3
Forbes: Адзін «Рубікон» Пуціна не выратуе

Расейскае войска страчвае свае дасягненні на Данбасе.

Войска Пуціна ўжо даўно спыніла свае наступальныя баі на Данбасе, а на некаторых адцінках фронту УСУ перайшлі ў контратакі, паведамляе Forbes.

Днямі на мяжы Данецкай і Луганскай абласцей войска Пуціна ў асобе 3-га вайсковага корпуса надумала атакаваць пазіцыі 30-й, 54-й і 81-й брыгад на ўсход ад Северска.

З дапамогай мін, беспілотнікаў і артылерыі ўкраінцы хутка расправіліся з доўгай штурмавой калонай. У той дзень з расейскіх пазіцый пайшла не менш як 41 машына - вярнулася ўсяго 18, многія з іх былі пашкоджаныя. Са звестак Луганскай аператыўна-тактычнай групы, якая курыруе ўкраінскія брыгады ў гэтым раёне, 159 расейцаў былі забітыя ці параненыя. Наступ войска Пуціна ў раёне Часавага Яра, Тарэцка і Пакроўска, які доўжыцца ўжо год, страціў свой імпульс.

Украінцы контратакуюць ва ўсіх трох сектарах, забіраючы тэрытарыяльныя заваёвы, якія каштавалі Расеі дзясяткаў тысяч салдат і тысяч машын. Не выключана, што гэта адбылося на фоне таго, што Пуцін надумаў усімі сіламі вярнуць назад Куршчыну.

Туды былі перакінутыя дадатковыя войскі і элітныя падраздзяленні беспілотных сістэм "Рубікон". Баланс сіл на Усходзе Украіны можа зноў змяніцца.

Перамогшы ў Курску, “Рубікон” можа свабодна перадыслацыравацца, магчыма, на Усход. Але расейцы спрабуюць прасоўвацца па некалькіх кірунках у рэгіёне, а “Рубікон” не можа ахапіць усе з іх. Для аднаўлення расейскага імпульсу ва Украіне спатрэбіцца больш, чым адна элітная група беспілотнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках