Усе камеры на беларускіх дарогах будуць лавіць не толькі за хуткасць
30- 13.03.2025, 17:18
- 31,676

З’явілася яшчэ адна функцыя.
Цяпер усе камеры на беларускіх дарогах пачалі паралельна са сваёй асноўнай функцыяй адсочваць і аўтамабілі без пройдзенага тэхагляду. Такую інфармацыю 12 сакавіка распаўсюдзіла Гарадзенская Дзяржаўтаінспекцыя.
«Усе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу па ўсёй Беларусі зараз паралельна правяраюць дзяржаўны тэхагляд аўтамабіля. Калі яго няма, робяць аўтаматычнае фота парушэння, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам», - гаворыцца ў заяве Гарадзенскай ДАІ.
Кантроль за тэхаглядам з дапамогай дарожных камер у Беларусі ўвялі яшчэ ў 2023 годзе, аднак да нядаўняга часу гэтую функцыю маглі выконваць толькі асобныя камеры. На працягу ўсяго мінулага года кампанія "Белтэлекам", якая адказвае за сістэму камер вонкавага назірання, "Белтэхагляд" і ДАІ распрацоўвалі алгарытм узаемадзеяння.
@charter97.org Водители в шоке: новые функции камер на дорогах Беларуси! #камеры #техосмотр #штрафы #дороги #беларусь #авто #проверка #новости ♬ оригинальный звук - Хартия97