13 сакавiка 2025, Чацвер, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны ГУВ магутна атакавалі замаскаваную вытворчасць беспілотнікаў у Расеі

6
Дроны ГУВ магутна атакавалі замаскаваную вытворчасць беспілотнікаў у Расеі

Яна была схаваная ў цэхах завода "Калужскі газабетон".

Дальнабойныя дроны ГУВ Мінабароны Украіны атакавалі вытворчасць беспілотнікаў у Калужскай вобласці. Вытворчасць была замаскаваная на тэрыторыі іншага завода.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.

Як адзначаюць крыніцы РБК-Украіна, дальнабойныя ўдарныя дроны Галоўнай управы выведкі напярэдадні вечарам 12 сакавіка нанеслі ўдары па месцы вытворчасці беспілотнікаў у пасёлку Абухова Дзяржынскага раёна Калужскай вобласці. Вытворчыя лініі для зборкі беспілотнікаў былі размешчаныя ў цэхах завода "Калужскі газабетон".

Першымі аб магутных выбухах і пажары на заводзе паведамілі мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках: "гэта проста пекла нейкай", "два выбухі ого якія былі", "бабахнула па заводзе".

Відавочцы таксама публікавалі ў сеціве відэа трапляння і моцнага пажару на тэрыторыі завода. Калужскія паблікі паведамілі аб падзенні абломкаў і пажары ў "будынках прамысловага прадпрыемства".

Праз напад дронаў у аэрапорце Калугі быў уведзены план «Дыван», былі скасаваныя ўсе рэйсы з 21:00 12 сакавіка да 6:00 13 сакавіка.

Губернатар Калужскай вобласці раніцай пацвердзіў начную атаку беспілотнікаў на рэгіён, траплянне ў прамысловае прадпрыемства, інфраструктурны аб'ект сувязі і энэргетыкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках