Сваякі забітых на вайне акупантаў з Дагестана не атрымліваюць абяцаных выплат
- 13.03.2025, 15:18
- 3,272

Украінская выведка паведаміла падрабязнасці.
Сваякі ліквідаваных на вайне акупантаў з Дагестана не атрымліваюць выплат ад Масквы. Не выплачваюць нават грошай на пахаванне.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ў Telegram.
Як адзначае разведка, сваякі дзясяткаў знішчаных на вайне супраць Украіны расейскіх акупантаў з Дагестана не атрымліваюць «трунных» і іншых абяцаных выплат, грошай не даюць нават на пахаванне.
Таксама Расея не выдае абяцанае грашовае забеспячэнне сем'ям ліквідаваных дагестанцаў.
"Указаная сітуацыя чарговым разам ілюструе рэальнае стаўленне Масквы да заняволенага ёй народу – так званыя суб'екты федэрацыі, на Паўночным Каўказе, не маюць ніякіх правоў і патрэбныя для Крамля выключна як крыніца таннай ці бясплатнай жывой сілы для мясных штурмаў у генацыднай вайне супраць Украіны", – сказаў прадстаўнік ГУВ.
Паводле ягоных слоў, у той жа час такія выпадкі могуць быць і праявай выкліканых вайной крызісных з'яў у бюджэтна-фінансавай сферы РФ.