Украіна атрымала ад Канады першую рату ад замарожаных актываў РФ
1- 13.03.2025, 16:27
- 2,202

Украінскі прэм'ер расказаў, куды будуць накіраваныя гэтыя сродкі.
Украіна атрымала 2,5 млрд канадскіх даляраў (блізу $1,7 млрд) у рамках ініцыятывы G7 Extraordinary Revenue Acceleration (ERA), якая прадугледжвае перадачу Кіеву фінансавых рэсурсаў за кошт даходаў ад замарожаных актываў Расеі.
Пра гэта ў чацвер, 13 сакавіка, паведаміў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль.
Шмыгаль расказаў, што гэтыя грошы ўлады накіруюць на прыярытэтныя патрэбы дзяржаўнага бюджэту.
З яго слоў, рата сумай 2,5 млрд канадскіх даляраў - першая, бо краіна агулам выдзеліла 5 млрд канадскіх даляраў на ERA.
Гэта прадугледжвае перадачу Украіне фінансавых рэсурсаў за кошт даходаў ад замарожаных расейскіх актываў.