13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заява Ушакова – гэта яшчэ не канец гэтай гісторыі»

3
«Заява Ушакова – гэта яшчэ не канец гэтай гісторыі»

Якія крокі рушаць услед з боку Трампа?

Учора Пуцін з'явіўся ў вайсковай форме, а ўжо сёння ягоны памочнік Ушакоў заявіў, што замірэнне будзе невыгоднае РФ. Ці чакана было, што прапанова ЗША будзе адрынутая? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам, прафесарам Кіеўскага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Пятром Алешчуком:

- Гэта было чакана, але, шчыра кажучы, я думаў, што будзе больш хітрая камбінацыя, што не будзе наўпроставай адмовы, а хутчэй спроба зацягнуць час. Гэта значыць, расейцы маглі б паспрабаваць зладзіць гульню, выстаўляючы нейкія сустрэчныя прапановы, не адмаўляючы прынцыпова такія прапановы і гэтак далей.

Але насамрэч яшчэ ёсць варыянты, бо чакаюцца адпаведныя перамовы прадстаўнікоў расейскай улады са спецпасланнікам Уіткофам, а таксама былі заявы аб тым, што рыхтуецца размова праз тэлефон паміж Пуціным і Трампам.

Падазраю, што заява Ушакова - гэта яшчэ не канец гэтай гісторыі. Гэта нейкая дыспазіцыя перад размовай, на чым Пуцін будзе акцэнтаваць увагу, маўляў, «нам гэта невыгодна, і мы не пойдзем на гэта, што вы нам прапануеце, каб мы пагадзіліся».

- І што цяпер? Якія крокі рушаць услед з боку Трампа?

- Гэта добрае пытанне, на якое ў мяне няма зусім ніякага адказу. Да нядаўняга часу Трамп не дэманстраваў рэальнага жадання ці здольнасці ціснуць на Пуціна. ЗША ціснулі на Украіну, бо Кіеў залежыць ад амерыканскай дапамогі, ім прасцей было гэта рабіць.

Канкрэтная прапанова аб спыненні агню на 30 дзён без умоў была падтрыманая Злучанымі Штатамі і Украінай. Такім чынам, Расеі прапанавана далучыцца да гэтага і прадэманстраваць або рэальнае жаданне скончыць вайну і баявыя дзеянні, як яны неаднаразова раней заяўлялі, або пацвердзіць, што насамрэч яны ў гэтым не зацікаўленыя.

Судзячы з усяго, усё ідзе да таго, што яны пацвердзяць незацікаўленасць у гэтым пытанні, і як на гэта адрэагуе адміністрацыя Трампа - мы не ведаем. Раней казалі пра нейкія магчымыя новыя санкцыі і да таго падобнае, але паўтаруся, да нядаўняга часу Трамп не дэманстраваў асаблівага жадання ціснуць на Пуціна.

- Чаго чакаць з боку РФ? Якая будзе іх стратэгія ў гэтай сітуацыі?

- Стратэгія Расейскай Федэрацыі будзе простай: працягваць баявыя дзеянні і далей, працягваць абстрэлы Украіны і чакаць, што паглыбіцца прорва паміж хаўруснікамі па NATO. Магчыма, NATO не зможа функцыянаваць, і тады, як ім здаецца, расейцы атрымаюць найлепшыя ўмовы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках