Беларусь вырабляе пускавыя ўстаноўкі для «Арэшніку»
21- 13.03.2025, 18:00
- 7,606

Аб гэтым заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь вырабляе пускавыя ўстаноўкі для «Арэшніку» і чакае ракет ад Расеі.
«Некалькі пускавых установак, якія для «Арэшніку» прызначаныя, мы сёння ўжо фактычна заканчваем - будаўніцтва, выраб. Ад старэйшага брата ракета патрэбная будзе», - заявіў Лукашэнка.
Раней амбасада РФ адказала на просьбу ўзурпатара і даставіла ў Беларусь…куст арэшніку.