13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Махачкале расейскі бронетранспарцёр раздушыў аўтамабіль з кіроўцам

У Махачкале расейскі бронетранспарцёр раздушыў аўтамабіль з кіроўцам

Кіроўца «Лады» памёр да прыезду «хуткай дапамогі».

У горадзе Махачкале ў Дагестане адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам бронетранспарцёра і «Лады Прыёра». Як піша Baza са спасылкай на відавочцаў, вайсковы транспарт «знёс» легкавік каля дома №57 на Карабудахенцкай шашы.

Кіроўца «Лады» памёр да прыезду «хуткай дапамогі».

112 паведамляе, што наезд адбыўся ля пешаходнага пераходу, калі аўтамабіль прытармазіў (мабыць, каб прапусціць людзей), а кіроўца БТР празяваў момант і раздушыў аўтамабіль. Паводле звестак рэгіянальнага МУС, аварыя здарылася а 14:30 на ўскраіне Махачкалы. «На месцы працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца», - паведамілі ў ведамстве. «ТУТ ДАГЕСТАН» першапачаткова пісаў, што «Ладу» пратараніў грузавік. Паводле інфармацыі «Нетыповай Махачкалы», у БТР адмовілі тармазы, праз што ён наехаў на аўтамабіль, які стаяў ля святлафора.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках