Лукашэнка папрасіў у Пуціна яшчэ адну АЭС
24- 13.03.2025, 18:42
- 10,812

За папярэднюю дыктатар так і не расплаціўся.
Лукашэнка на перамовах з Пуціным у Крамлі папрасіў, каб «Расатам» пабудаваў у Беларусі яшчэ адну АЭС, паведамляе «КоммерсантЪ».
«Спецыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў паведамляе, што Аляксандр Лукашэнка на перамовах з Уладзімірам Пуціным у Крамлі папрасіў, каб «Расатам» пабудаваў у Беларусі яшчэ адну АЭС», — гаворыцца ў паведамленні.
Пад узвядзенне БелАЭС Менск атрымаў ад Расеі крэдыт на 10 млрд даляраў (які пакуль выдаткавалі не ўвесь), плюс амаль 10% кошту праекта планавалася ўзяць з бюджэту Беларусі. У пазыках за Астравецкую АЭС Лукашэнка не расплаціўся.