Украінскія байцы штурмуюць расейскія пазіцыі пад Пакроўскам
1- 13.03.2025, 19:46
- 3,454

Відэа.
Украінскія пяхотнікі правялі паспяховыя штурмавыя дзеянні і занялі пазіцыю расейскіх войскаў на Пакроўскім кірунку.
Аб гэтым паведамляе Telegram Нацыянальнай гвардыі Украіны.
«Пакроўскі кірунак. Унікальныя кадры ад воінаў брыгады «Спартан». Нашы пяхотнікі правялі паспяховыя штурмавыя дзеянні і занялі варожую пазіцыю. Лесапаласа ў зоне адказнасці брыгады закіданая целамі расейцаў, бо мы знішчаем іх усімі наяўнымі сродкамі», - распавялі ў Нацгвардыі.
Там таксама адзначылі, што «вяртаць сваю зямлю складана, аднак воіны «Спартана» робяць гэта годна, рызыкуючы жыццём дзеля будучыні краіны».