УЕФА абмяркуе перагляд правілаў пенальці пасля матчу «Атлетыка» – «Рэал»
- 13.03.2025, 20:08
- 3,548

У серыі пенальці ў «Атлетыка» скасавалі ўдар пасля відэапрагляду.
УЕФА правядзе перамовы з ФІФА і Міжнароднай радай футбольных асацыяцый (IFAB), што займаецца рэгуляваннем правілаў гульні ў футбол, наконт магчымага перагляду правілаў выканання пенальці пры відавочна ненаўмысным падвойным дотыку мяча. Пра гэта паведаміла прэс-служба УЕФА.
З адпаведным запытам ва УЕФА звярнуўся мадрыдскі «Атлетыка» пасля паразы праз пенальці матчу Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэала» (1:1, 1:0).
У серыі пенальці суддзя не залічыў пасля відэапрагляду ўдар форварда «Атлетыка» Хуліяна Альварэса праз падвойны дотык.
Галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімяонэ пасля матчу заявіў, што ні разу не сутыкаўся з падобным за кар'еру.
«Рэал» выйшаў у чвэрцьфінал, дзе згуляе з «Арсеналам».