Польскія F-16 будуць патруляваць паветраную прастору над краінамі Балтыі
2- 13.03.2025, 20:17
- 1,166

З 1 красавіка.
З 1 красавіка Польшча будзе патруляваць паветраную прастору краінаў Балтыі. Пра гэта 13 сакавіка заявіў кіраўнік польскага Міністэрства абароны Уладзіслаў Касіняк-Каміш, якога цытуе ўстанова.
Паводле ягоных словаў, для гэтага Польшча задзейнічае чатыры самалёты F-16 і 150 сваіх вайскоўцаў, якіх накіруюць у Літву.
«Гэта наш уклад у салідарнасць і хаўрусніцкую абарону неба над краінамі Балтыі», – сказаў міністр.
Місія патрулявання прадоўжыцца да 31 ліпеня.
Таксама ён расказаў пра супольную з краінамі Еўрапейскага Звязу ахову Балтыйскага мора.
«На нашу просьбу стварылі “Балтыйскую варту” – аперацыю NATO, у якой мы ўдзельнічаем разам. Мы размяшчаем нашы падраздзяленні, абараняем нашы тэрытарыяльныя воды і дзейнічаем у раёне Балтыйскага мора», – растлумачыў чыноўнік.
Акрамя таго, Касіняк-Камыш заклікаў польскіх вытворцаў зброі павялічыць свае вытворчасці.