Дроны СБУ знішчылі ў РФ дзве газакампрэсарныя станцыі і склад ракет
8- 14.03.2025, 11:22
- 9,094

У Тамбоўскай, Саратаўскай і Белгародскай абласцях.
Дроны Службы бяспекі Украіны (СБУ) днямі атакавалі Тамбоўскую, Саратаўскую і Белгарадскую вобласць Расейскай Федэрацыі (РФ). Пашкоджаныя газакампрэсарныя станцыі і склад ракет да С-300/С-400.
Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў СБУ.
Тамбоўская і Саратаўская вобласць
Дальнабойныя беспілотнікі знішчылі дзве газакампрэсарныя станцыі - «Давыдаўская» у Тамбоўскай вобласці і «Новапятроўская» ў Саратаўскай.
На відэа бачна траплянне беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) у прамысловае абсталяванне станцый і магутныя выбухі.
Белгародская вобласць
Дроны атакавалі палявы склад ракет для комплексаў С-300/С-400 паблізу населенага пункта Радзькоўка, Белгародская вобласць.
Пасля трапляння пачалася актыўная дэтанацыя боепрыпасаў.
«СБУ правяла яшчэ адну паспяховую спецаперацыю на тэрыторыі ворага, якая нанесла істотную шкоду бюджэту Расеі, зменшыла магчымасці фінансаваць вайну супраць Украіны і вайсковы патэнцыял расейскага войска», - расказала крыніца.