У некаторых раёнах Менскай вобласці вецер перавышае 30 м/с.
1- 14.03.2025, 12:03
- 2,298

Энергетыкі паведамляюць аб перабоях з электразабеспячэннем населеных пунктаў.
14 сакавіка ў некаторых раёнах Менскай вобласці вецер перавышае 30 м/с. Энэргетыкі паведамляюць аб перабоях у электразабеспячэнні населеных пунктаў. Прычынай называюць не толькі шквалісты вецер, але таксама дождж і мокры снег. У некаторых выпадках на лініі электраперадачы падалі не толькі галінкі, але і дрэвы, паведамляе "Еўрарадыё".
Раніцай у пятніцу брыгады "Мінскэнэрга" займаюцца аднаўленнем электразабеспячэння 10 населеных пунктаў у Пухавіцкім раёне.