У Менску заўважылі незвычайныя нумарныя знакі на аўтамабілі
6- 14.03.2025, 20:41
- 13,860

За іх у ДАІ была сапраўдная барацьба.
У пачатку гэтага года ў Менску пачалі выдаваць рэгістрацыйныя знакі серыі XX. Стала зразумела: літары ў "рэгістрацыйным" алфавіце заканчваюцца, трэба нешта думаць. ДАІ доўга хаваць інтрыгу не стала: неўзабаве абвясцілі, што з сакавіка ў сталіцы будуць выдаваць нумары з васьмёркамі на канцы.
Тыя, хто марыў аб «прыгожых» регістрацыйных знаках, адразу затаілі дыханне: бо самыя «файныя» варыянты з сямёркай даўно разышліся па руках, і часцяком аўтааматары прадавалі іх з рук высокімі коштамі. Цяпер жа з'явіўся шанц паспець адхапіць сабе рэгістрацыйны знак, які адлюстроўвае вашу індывідуальнасць, згодна з афіцыйнымі расцэнкамі ДАІ (за 2 520 рублёў, калі дакладней). Здаецца, ажыятаж быў сур'ёзны.
Чытачы «Онлайнера» паведамляюць: усе самыя прыгожыя камбінацыі ўжо скончыліся.
Вось такі шыкоўны нумар "урваў" адзін з чытачоў. Здаецца, гэта самая прыгожая камбінацыя з васьмёркай на канцы, якая магла б быць. Натуральна, журналісты не маглі не спытаць, колькіх людзей прыйшлося расштурхаць локцямі ў бітве за такія рэгістрацыйныя знакі.
- Штодзённыя дзяжурствы - і ніякага знаёмства, - такі рэцэпт поспеху распавёў кіроўца. - Планую ездзіць з імі ці перапрадаваць? Пакуль не вызначыўся. Наколькі ведаю, камбінацыі, якія змяшчаюць пяць васьмёрак, скончыліся за дзень. Мае знаёмыя ездзілі ў ДАІ пасля мяне, казалі, маўляў, нічога ўжо не было. Больш за тое, паводле іх слоў, усе камбінацыі 0001, 8888 і 0008 таксама разабралі.
