Reuters: Дзяржаўныя кампаніі Кітая поўнасцю спынілі закупы расейскай нафты
1- 14.03.2025, 21:32
- 1,518

Праз рызыкі, звязаныя з амерыканскімі санкцыямі.
Найбуйнейшая дзяржаўная нафтавая кампанія Кітая Sinopec поўнасцю спыніла закупы расейскай нафты праз рызыкі, звязаныя з амерыканскімі санкцыямі. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад – “Униан”) са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.
Таксама закупы спыніла даччыная фірма кітайскага абароннага падрадчыка Norinco – Zhenhua Oil. Кампаніі PetroChina і CNOOC у сакавіку працягнулі закупы, аднак прыкметна скарацілі аб'ёмы імпарту "чорнага золата".
Са слоў ананімнай крыніцы з Sinopec, яго кампанія цалкам спыніла закупы расейскай нафты, бо праводзіць дадатковыя праверкі на адпаведнасць санкцыйным патрабаванням.
У фірме пастанавілі пачакаць, пакуль з'явіцца больш "выразная карціна" будучага патэнцыйнага пагаднення аб спыненні вайны ва Украіне. Удакладняецца, што Sinopec гатова аднавіць закупы, калі перамовы паміж Вашынгтонам і Масквой прывядуць да змякчэння або адмены амерыканскіх санкцый.