15 сакавiка 2025, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэй Ды Вэнс: Маск зрабіў шэраг памылак

33
Джэй Ды Вэнс: Маск зрабіў шэраг памылак

Віцэ-прэзідэнт ЗША адным з першых публічна раскрытыкаваў мільярдэра.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс выказаўся пра працу Ілана Маска над праектам Дэпартамента эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE)

у скарачэнні федэральнага ўраду. Паводле ягоных словаў, мільярдэр зрабіў шэраг памылак.

Пра гэта паведамляе CNN.

«Сам Ілан Маск сказаў, што часам ты нешта робіш, здзяйсняеш памылку, а потым выпраўляеш яе. Я прымаю памылкі... Я таксама думаю, што трэба хутка выпраўляць гэтыя памылкі. Але я выдатна разумею, што ва ўрадзе працуе шмат добрых людзей – людзей, якія выконваюць сваю працу вельмі добра. І мы хочам захаваць як мага больш таго, што працуе ва ўрадзе, ухіляючы пры гэтым тое, што не працуе», – сказаў Вэнс у інтэрв'ю NBC News.

CNN адзначае, што гэта адзін з першых выпадкаў, калі высокапастаўлены чыноўнік Белага дому прызнаў, што каманда Маска DOGE зрабіла шэраг памылак.

Нагадаем, блізу тыдня таму Politico пісала, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмежаваў паўнамоцтвы Ілана Маска пасля масавых звальненняў. Сярод іншага, кіраўнік Белага дому заявіў, што мільярдэр мае права даваць толькі рэкамендацыі дэпартаментам, а не прымаць кадравыя пастановы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках