15 сакавiка 2025, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: У Расеі памянялі свайго «ворага нумар адзін»

12
Reuters: У Расеі памянялі свайго «ворага нумар адзін»

Цяпер гэта не ЗША.

У сувязі са спробамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аднавіць стасункі з Расеяй Масква цяпер разглядае як свайго «ворага нумар адзін» не ЗША, а Вялікую Брытанію. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы ў РФ.

Пра пагаршэнне стасункаў Масквы і Лондана сведчаць шэраг чыннікаў, сярод іншага ўзаемная высылка дыпламатаў і нядаўняя заява Службы знешняй выведкі РФ пра нібыта спробу Вялікай Брытаніі сарваць намаганні Трампа ва ўстанаўленні міру ва Украіне, пішуць журналісты.

Іх суразмоўцы сярод расейскіх чыноўнікаў прызналі, што цяпер Вялікая Брытанія разглядаецца як «галоўны вораг Масквы», які нібы «распальвае хаос і вайну» ва Украіне.

Паводле звестак Reuters, у высокапастаўленых расейскіх палітыкаў «выклікалі гнеў» заявы прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармера пра гатоўнасць размясціць брытанскія войскі ва Украіне і прыкрыць паветраную прастору Украіны ў выпадку з'яўлення міратворчых сілаў. Незадаволеныя ў Маскве і намаганнямі Стармера паўплываць на Трампа ў падтрымку Украіны.

Агенцтва звярнула ўвагу і на апошнія выказванні расейскіх прапагандыстаў пра нібыта спробы Лондана «цягам стагоддзяў» «падарваць пазіцыі Масквы». А галоўны расейскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў «жартаваў», што ўсё брытанскае войска «магло б змясціцца» на футбольным стадыёне «Уэмблі» ў Лондане.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках