Прэм'ера Харватыі шпіталізавалі праз праблемы з сэрцам
1- 15.03.2025, 13:56
- 1,686

Прадстаўнік ураду паведаміў падрабязнасці.
У пятніцу, 14 сакавіка, прэм'ер-міністра Харватыі Андрэя Плянковіча шпіталізавалі з перыядычным дабраякасным парушэннем сардэчнага рытму.
Пра гэта расказаў прадстаўнік ураду Харватыі ў каментары HINA.
Адзначаецца, што яго шпіталізавалі ў Заграбскі клінічны шпітальны цэнтр.
У суботу, 15 сакавіка, ва ўрадзе краіны паведамілі, што лячэнне было запланаванае загадзя і закончылася паспяхова.